Рух "За Свабоду": мы ніякіх актывістаў не перакуплялі

15.06.2010 15:08
Архив Редакция

Рух "За Свабоду" афіцыйна назваў не адпаведнымі рэчаіснасці сцвярджэнні аб тым, што сябры арганізацыі спрабавалі за грошы прыцягнуць у ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча актывістаў іншых апазыцыйных палітычных сілаў.

«Можна было б не звяртаць на гэтыя амаральна-палітычныя гульні увагі, але такія папрокі з боку БХД гучаць у апошні час рэгулярна, расколваючы нацыянальна-дэмакратычныя сілы», — заявіла кіраўніцтва Руху «За Свабоду» 15 чэрвеня.

Па сцвярджэнні прэс-службы руху Аляксандра Мілінкевіча, абвінавачванні ў спробе перакупіць актывістаў стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» адвяргаюць самі прадстаўнікі гэтай арганізацыі, якія нібыта ў гэтым замяшаныя.

Як адзначылі ў «Руху» За Свабоду «, віцебскі сябра БХД Уладзімір Сіманковіч сам з’яўляецца сябрам руху і пісьмова пагадзіўся збіраць подпісы за Аляксандра Мілінкевіча на выбарах прэзыдэнта.

У той самы час Пётр Кузняцоў, які нібыта абяцаў гомельскім актывістам БХД падтрымку лакальных праектаў у абмен на збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, адзначыў, што актывісты Руху «За Свабоду» заўсёды імкнуцца да цеснага супрацоўніцтва з усімі суб’ектамі грамадска-палітычнага жыцця рэгіёну.

Па словах жа гомельскага каардынатара БХД Кастуся Жукоўскага, які супрацоўнічаў з рухам Аляксандра Мілінкевіча ў рамках «Беларускага незалежнiцкага блока», «усе перамовы, якія цяпер праходзяць паміж актывістамі, членамі Партыі БХД, і Пятром Кузняцовым ініцыяваны БХД, і ніякім чынам не падыходзяць пад вызначэнне «купляць каго б там ні было».

Как вам новость?
Головоломки