Са станцый мінскага метро прыбіраюць лаўкі

20.04.2011 14:31
Архив Редакция

У сераду, 20 красавіка, з некаторых станцый сталічнага метро зніклі лаўкі. Так, раніцай пасажыры не знайшлі іх на станцыях "Кунцаўшчына", "Плошча Перамогі", "Інстытут культуры" і некаторых іншых. У адміністрацыі дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Тэлеграфу не паведамілі прычынаў знікненьня лавак.

«Я вам гэтага не скажу, гэта не ў «Мінсктранс» тэлефанаваць трэба, а ў метрапалітэн», — сказала намесніца генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірына Даноўская.

У адміністрацыі мінскага метрапалітэна адмовіліся каментаваць дадзеную інфармацыю. У Міністэрства транспарту і камунікацый карэспандэнту Тэлеграфа датэлефанавацца не ўдалося.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая» быў здзейснены тэракт. Пры гэтым выбухная прылада было змешчана пад лаўку ці каля яе.

Как вам новость?
Головоломки