Саакашвілі расказаў, чаму Лукашэнку называюць ненармальным

27.08.2010 10:05
Архив Редакция

У Расіі ненармальным лічыцца кожны, хто не задавальняе людзей з ФСБ і КДБ, заявіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. На яго думку, Масква вынесла такі "дыягназ" як яму самому, так і лідарам шэрагу іншых дзяржаў (у тым ліку і прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку) таму, што яны "любяць сваю краіну".

«Увогуле трэба быць ненармальным, каб любіць сваю краіну, хацець ёй незалежнасці, жадаць, каб яна была ў нармалёвых стасунках з суседзямі, жадаць бачыць яе цэльнай. Вядома, такі чалавек, які гэтага захоча, асабліва калі лідар гэтай краіны, то гэта, вядома, абсалютна псіхічна ненармальны, ён небяспечны. Больш за тое, ён цалкам непрымальны, яго трэба вешаць задняй часткай цела, як гэта мне неаднаразова абяцалі. Спачатку падвесіць, а потым вылечыць», — растлумачыў прэзідэнт Грузіі.

Па словах Міхаіла Саакашвілі, пасля таго, як некаторыя расійскія палітыкі абвясцілі «ненармальным» яго самога, а ў след за гэтым і былога прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанку, і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, наступная на чарзе — Малдова. «Відавочна з пункту гледжання Расіі цалкам псіхічна ненармальныя людзі прыйшлі да ўлады (у Малдове — Тэлеграф)», — заявіў прэзідэнт Грузіі, паведамляе «Эхо Москвы».

«Гэта было б смешна, калі б гэта не было так сумна. А сумна гэта ад таго, што ўсё, што я расказваю, гэта афіцыйная дактрына самай вялікац дзяржавы ў свеце. І, вядома, гэта нічога добрага не абяцае, у першую чаргу, жыхарам гэтай дзяржавы самой», — патлумачыў Міхаіл Саакашвілі.

Тым не менш, па словах грузінскага прэзідэнта, добрыя ўзаемаадносіны паміж Грузіяй, Беларуссю, Малдовай зусім не з’яўляюцца «скалочваннем так званага антырасійскай блоку», проста ў іх ёсць адзін аб’яднаўчы фактар. «Усе гэтыя народы хочуць жыць нармальна, хочуць жыць у міры, не хочуць канфрантацыі, хочуць, каб у іх была будучыня», — растлумачыў палітык.

Разам з тым, на думку Міхаіла Саакашвілі, прычыны канфліктаў з Расіяй трэба шукаць ўнутры самой Расіі. «Калі, дапусцім, у нас праблемы з Расіяй, то калі б толькі ў нас гэтая праблема была, то ўсе б сказалі, што так, напэўна, праблема ў гэтых ненармальных лідарах ў Тбілісі. Але калі ва ўсіх такая праблема, то ці ўсе, увесь свет з глузду з’ехаў, прынамсі, наш свет, які тут, у рэгіёне нас акружае, або праблема, напэўна, усё-ткі, у Маскве», — сказаў лідар Грузіі.

Как вам новость?
Головоломки