СААЗ: Беларусь на пятым месцы па колькасці забойстваў сярод моладзі

22.09.2010 13:18
Архив Редакция

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь уваходзіць у пяцёрку еўрапейскіх краін па колькасці забойстваў ва ўзроставай групе ад 10 да 29 гадоў. Першае месца заняла Расія — на 100 тыс. жыхароў прыпадае 15,85 выпадкаў гвалту, другое — Албанія (11,2), трэцяе — Казахстан (10,66), чацвертае — Украіна (6,31). Беларусь заняла пятую пазіцыю — 5,6 забойстваў сярод моладзі на 100 тыс. жыхароў.

Паводле «Еўрапейскага дакладу аб прадухіленні гвалту і злачыннасці сярод моладзі», які прадставіла СААЗ, гвалт уваходзіць у тройку галоўных прычын смяротнасці ў Еўропе сярод людзей ва ўзросце 10-29 гадоў. Кожны дзень у выніку гвалту ў Еўропе гіне па 40 маладых людзей (больш за 15 тыс. чалавек на год) Каля 40% такіх забойстваў здзяйсняюцца пры дапамозе нажоў і іншай халоднай зброі. Прыкладна 80% забітых — мужчыны.

Дзевяць з дзесяці забойстваў адбываюцца ў краінах з нізкімі і сярэднімі даходамі. Малазабяспечаныя маладыя людзі нават з эканамічна развітых краін падвяргаюцца большай рызыцы гвалту, адзначаецца ў дакуменце, перадае сайт АДС.
 
Ацэнкі спецыялістаў СААЗ паказваюць, што на кожнага забітага маладога чалавека, прыпадае яшчэ 20 шпіталізаваных.
 
Спецыялісты СААЗ прыйшлі да высновы, што маладыя людзі з’яўляюцца адначасова агрэсарамі і ахвярамі. Вытокі шматлікіх выпадкаў гвалту ляжаць у цяжкім дзяцінстве, а агрэсіўныя паводзіны маладых людзей нярэдка спараджае здзекамі ў школе і ў сям’і. Існуе таксама цесная сувязь паміж гвалтам і ўжываннем алкаголю, наркотыкаў, нашэннем зброі, упэўненыя аўтары дакладу.
 
Як адзначаюць даследчыкі, менш за ўсё маладых людзей гіне ў Германіі (0,47 на 100 тыс. жыхароў), Арменіі (0,5) і Аўстрыі (0,54).
 
Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужана Якаб лічыць, што змяншаць ўзровень гвалту сярод моладзі можна, пераймаючы паспяховы досвед краін Еўропы. Па ацэнках спецыялісткі, калі б усе дзяржавы прымалі належныя меры для зніжэння колькасці гвалту, можна было б ратаваць 13 тыс. маладых еўрапейцаў на год.

Как вам новость?