СААЗ рэкамендуе беларусам рыхтавацца да вірусу A(H1N1)

10.11.2010 14:25
Архив Редакция

Па прагнозах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2010-2011 гадах у Паўночным паўшар'і будуць адначасова цыркуляваць вірусы пандэмічнага грыпу A(H1N1), грыпу А(H3N2) і В. Аднак вірус A(H1N1) будзе «лідарам» сярод узбуджальнікаў грыпу ў гэтым сезоне. Беларусі, як і астатнім еўрапейскім краінам, спецыялісты СААЗ рэкамендуюць больш актыўна праводзіць імунізацыю супраць яго.

Такі прагноз робіць Глабальная сетка апавяшчэння і рэагавання СААЗ (Global Alert and Response). Спецыялісты рэкамендуюць сістэмам аховы здароўя ўсіх еўрапейскіх краін, ЗША і Канады выкарыстоўваць усе тры гэтыя вірусы для распрацоўкі вакцынаў супраць грыпу. Найбольш эфектыўным спосабам прафілактыкі захворвання СААЗ называе імунізацыю, перадае «Ежедневник».

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, на пачатак лістапада вірусы грыпу А, у тым ліку і H1N1, у краіне выяўлены пакуль не былі. «Актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый знаходзіцца на нізкім узроўні — ва ўсіх кантрольных гарадах захворвальнасць на ВРВІ не перавышае эпідэмічны ўзровень», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Па стане на 1 лістапада ў Беларусі прышчэплена 1,9 млн. чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту — 664 тыс. чалавек, мясцовых бюджэтаў — 919 тыс. чалавек, сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый — 347 тыс. чалавек, асабістых сродкаў грамадзян — 31 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки