Сацапытанне: траціна беларусаў ніколі не карысталася інтэрнэтам

16.02.2011 11:28
Архив Редакция

Супрацоўнікі сацыялагічнага цэнтру "Зеркало-інфа" у канцы снежня 2010 года правялі апытанне сярод беларусаў, высвятліўшы такім чынам іх стаўленне да тэлебачання і інтэрнэта. Па выніках даследавання высветлілася, што 37% грамадзян Беларусі ніколі не карысталіся інтэрнэтам, а вось тэлевізар ніколі не глядзіць толькі 1% насельніцтва.

Між тым каля 24% беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам штодня. З іх 76% — мужчыны і жанчыны да 40 гадоў, 8% — асобы 50 гадоў і старэйшыя. Некалькі разоў на тыдзень да інтэрнэту звяртаюцца 16% апытаных (з іх 87% складаюць асобы ад 18 да 50 гадоў), некалькі разоў на месяц — 15%.

Паводле апытання, 84% беларусаў практычна штодня глядзяць тэлебачанне, 13% беларусаў глядзяць тэлевізар некалькі разоў у тыдзень, 2% — некалькі разоў на месяц.

У дадзеным апытанні ўдзельнічала крыху больш за 1,5 тыс. чалавек, жыхароў гарадской і сельскай мясцовасці ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых. Памылка рэпрэзентатыўнасці складае 1,2%.

Как вам новость?