Сафійскі сабор у Полацку закрываюць на рэстаўрацыю

02.06.2010 11:54
Архив Редакция

Сафійскі сабор у Полацку закрываюць на рэстаўрацыю, праект якой разлічаны на тры гады і ўключае замену сістэмы крокваў, сталярныя працы па змене аконных блокаў, рамонт фасаду і адмосткі. Пра гэта паведаміла дырэктарка Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Вольга Бародзіч.

Па словах Вольгі Бародзіч, фінансаванне працаў будзе весціся з рэспубліканскага бюджэту, а ўжо праз два тыдні будаўнікі возьмуцца за першы этап — замену крокваў.

«Плануецца, што дах будзе адрамантаваны на працягу лета, і на гэты час доступ у музей, які адначасова з’яўляецца і канцэртнай заляй, будзе зачынены. Знакаміты полацкі арган на час працы будзе ўкрыты ахоўнымі матэрыяламі, а пасля рамонту яго санітарную апрацоўку правядуць спецыялісты з Германіі», — распавяла спецыяліст, перадае БелТА.

Вольга Бародзіч падкрэсліла, што Сафійскі сабор перастане прымаць шматлікіх турыстаў толькі на перыяд рамонту даху, аднак экскурсіі па музеі працягнуцца. «Яны будуць віртуальнымі — у выглядзе мультымедыйных прэзентацый, і будуць праходзіць у музеі беларускага кнігадрукавання», — сказала эксперт.

Как вам новость?