Салдаты не змогуць карыстацца статутам на беларускай мове

31.05.2010 14:59
Архив Редакция

Выдадзены зборнік вайсковых статутаў на беларускай мове тыражом у 350 асобнікаў разашлюць ва ўсе воінскія часткі Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Прадстаўнік мінабароны адзначыў, што статуты дасылаюцца толькі з мэтай азнаямлення, і салдаты не змогуць імі карыстацца.

«Гэтыя статуты падлягаюць рассылцы ва ўсе вайсковыя аб’яднання і воінскія часткі. Для азнаямлення. А ў роту ганаровай варты — для выканання. Натуральна, статуты ўсюды выконваюцца, я маю на ўвазе — на беларускай мове», — цытуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі» словы Вячаслава Раменчыка.

Па словах прэс-сакратара мінабароны, пры ўсім жаданні камандзір часткі не зможа карыстацца статутам на беларускай мове. «У нас уся загадная частка на рускай мове, — расказаў прадстаўнік ваеннага ведамства. — Ёсць шэраг асаблівасцяў: мы выконваем задачы ў самастойным складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў АДКБ. Там мова зносінаў руская. Рота ганаровай варты выконвае задачы выключна ў адпаведнасці са сваім прызначэннем. Таму было прынята рашэнне па роце ганаровай варты — забяспечыць яе падрыхтоўку на беларускай мове «.

Вячаслаў Раменчык падкрэсліў, што на дадзеным этапе гэты пытанне вырашанае. «Усё аптымізавана і вызначана для роты ганаровай варты. А далей — час пакажа», — яшчэ раз адзначыў прэс-сакратар мінабароны.

Как вам новость?
Головоломки