Салей: мы павінны выйсці ў чвэрцьфінал

11.05.2010 15:41
Архив Редакция

Абаронца зборнай Беларусі Руслан Салей напярэдадні матчу папярэдняга этапу чэмпіянату свету супраць каманды Славакіі адзначыў важнае значэнне гэтай сустрэчы. "Славакія аб'ектыўна мацнейшы супернік, чым Казахстан", — канстатаваў адзін з лідараў беларускай дружыны.

«Гэта амбітная каманда, якая паказвае добры хакей. Гэты матч для нас з’яўляецца самым важным на групавым этапе. Думаю, што перавага будзе ў славакаў. Глен Хэнлан добра знаёмы з усімі нашымі хакеістамі і ведае нашу гульнявую сістэму. Якая мэта ў зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету? Мы павінны выйсці ў чвэрцьфінал», — цытуе Салея Sportbox.ru са спасылкай на Pravda.sk.
Матч са славакамі беларусы правядуць сёння, 11 траўня. У першым паядынку нашы суайчыннікі выйгралі ў казахаў (5:2), а славакі прайгралі расейцам (1:3), нагадвае БелТА.
«Я гуляў у «Каларада» з Марэкам Сваташэм, — дадаў Салей. — Ён вельмі разумны, хуткі нападнік і яго цяжка спыніць. Я лічу яго адным з найлепшых у славацкай камандзе. Трэба будзе ўважліва за ім глядзець».

Как вам новость?
Головоломки