Самалёт "Белавія" загарэўся ў паветры над Украінай

07.03.2011 15:31
Архив Редакция

У нядзелю, 6 сакавіка, праз 20 хвілін пасля вылету з кіеўскага аэрапорта "Барыспаль" у небе загарэўся самалёт CRJ 100/200 беларускай авіякампаніі "Белавія", які выконваў рэйс Кіеў-Мінск. Па словах аднаго з пасажыраў, пасля ўзгарання салон самалёта запоўніўся дымам. 

«Сцюардэсы забегалі, і сталі ўсіх перасаджваць наперад. Нам раздалі мокрыя ручнікі і сказалі дыхаць праз іх», — прыводзіць словы відавочцы «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Пілоты прынялі рашэнне вярнуцца ва ўкраінскую сталіцу і паспяхова прызямліліся ў «Барыспаль». У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Пасажыры паляцелі ў Мінск праз тры гадзіны пасля вымушанай пасадкі на самалёце Boeing 753 украінскай авіякампаніі «Аэрасвіт», які прызямліўся ў аэрапорце «Мінск-2» у 17:18. Некаторыя пасажыры адправіліся ў Мінск на наземным транспарце.

Гэта ўжо не першае ўзгаранне самалёта мадэлі CRJ 100, што належыць «Белавія». Як раней паведамляў Тэлеграф, самалёт CRJ-100 авіякампаніі «Белавія» ўпаў у ерэванскім аэрапорце «Звартноц» 14 лютага 2008 года. На яго борце знаходзілася 18 пасажыраў і тры члены экіпажа. У выніку авіякатастрофы ніхто не загінуў, некалькі чалавек атрымалі траўмы.

Как вам новость?