Самы багаты паляк пабудуе ў Беларусі электрастанцыю

27.08.2010 10:37
Архив Редакция

Самы багаты чалавек Польшчы Ян Кульчык зацікаўлены ў будаўніцтве ў Беларусі вугальнай электрастанцыі. Беларускае прадпрыемства "Гроднаэнерга" і польская кампанія "Кульчык Холдынг" падпісалі ў Варшаве пагаднення аб інвестыцыйным супрацоўніцтве. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Польшчы.

Дамовы прадугледжваюць будаўніцтва ў беларускім горадзе Зэльве вугальнай электрастанцыі магутнасцю 920 МВт. Таксама бакі плануюць стварыць трансмежавую лінію электраперадачы напругай 400 кВ з устаўкай пастаяннага току, якая злучае беларускую электрападстанцыю «Рось» з польскай энергетычнай сістэмай, перадае БелТА.
 
З беларускага боку пагадненне падпісалі генеральны дырэктар РУП «Гроднаэнерга» Уладзімір Шатэрнік, з польскага — прэзідэнт праўлення АТ «Кульчык Холдынг» Дар’юш Мядускі.
 
На наступным этапе супрацоўніцтва беларуская і польская кампаніі створаць у Беларусі сумесныя прадпрыемствы па непасрэднай рэалізацыі гэтых праектаў.
 
Уладальнік «Кульчык Холдынг» Ян Кульчык з’яўляецца самым багатым чалавекам Польшчы. Польскі бізнэсовец тры гады запар (2008-2010 гады) узначальвае спіс польскіх алігархаў. Інтарэсы Яна Кульчык як інвестара дастаткова разнастайныя, але прыярытэтамі ў апошні час для яго з’яўляюцца здабыча нафты і газу, энергетыка, інфраструктурныя праекты (бізнэсмэн валодае і будуе некалькі аўтастрадаў у Польшчы), банкаўскі сектар, хімія, аўтарытэйл, рынак транспартных паслуг. У Беларусі Ян Кульчык праявіў цікавасць да «Беларусбанка», будаўніцтва дзвюх вугальных станцыяў — у Зэльве і Лельчыцах.

Как вам новость?
Головоломки