Саўмін 1 лютага разгледзіць эканамічныя планы на пяцігодку

27.01.2011 17:11
Архив Редакция

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшыя пяць гадоў будзе разгледжаны на пасяджэнні Саўміна 1 лютага. Аб гэтым паведаміў 27 студзеня прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы ў беларускім парламенце.

«Падчас разгляду праекту праграмы будуць абмеркаваны канкрэтныя механізмы, якія дазволяць выйсці на выкананне паказчыкаў, зацверджаных на Усебеларускім народным сходзе», — удакладніў кіраўнік урада, перадае БелТА.

Пры гэтым беларускі прэм’ер запрасіў «тых, хто жадае прыняць удзел у гэтай размове».

Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў таксама, што на пасяджэнні Саўміна будзе прымацца праграма дзейнасці ўрада, якая ў адпаведнасці з канстытуцыйнымі нормамі ў двухмесячны тэрмін пасля прызначэння прэм’ер-міністра накіроўваецца на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. «Думаю, што ў лютым мы сустрэнемся з вамі ў гэтай зале, дзе я перад вамі буду дакладваць аб гэтай праграме, аб дзейнасці ўрада на будучую пяцігодку», — сказаў прэм’ер-міністр Беларусі.

«Праграма дзейнасці ўрада не будзе паўтараць асноўныя нормы і палажэнні праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Мы імкнемся да таго, каб праграма дзейнасці ўрада не паўтарала масава нормы і палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, ўтрымоўвала канкрэтныя механізмы па рэалізацыі тых задач, якія стаяць перад краінай».

Пры гэтым беларускі прэм’ер папрасіў пры наяўнасці якіх-небудзь пажаданняў або прапаноў па гэтых дакументах накіроўваць іх ва ўрад. «Мы будзем імкнуцца іх ўлічыць ў нашай рабоце», — рэзюмаваў кіраўнік урада.

Как вам новость?
Головоломки