Саўмін абавязаў дзяржорганы рэгулярна абнаўляць свае сайты

05.05.2010 12:56
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі 29 красавіка прыняў пастанову № 645, якой вызначыў парадак функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый. Дакумент расшыфроўвае палажэнні ўказу прэзідэнта №60 аб рэгуляванне беларускага інтэрнэту.

З першага ліпеня 2010 года ўсе дзяржаўныя органы абавязаны рэгістраваць даменныя імёны ў зонах GOV.BY і MIL.BY, арганізацыі — у зоне BY, перадае Electroname.com. Паводле пастановы, кіраўнік дзяржаўнага органа і арганізацыі прызначае структурнае падраздзяленне (працаўнікоў), адказных за фармаванне, размяшчэнне і абнаўленне інфармацыі, якая размяшчаецца на інтэрнэт-сайце.
«Інфармацыя павінна мець неабходную глыбіню зместу і рэгулярна абнаўляцца (не радзей за адзін раз на тыдзень), а інфармацыя пра навіны — таксама датавацца. Інфармацыя ў выглядзе тэксту размяшчаецца на інтэрнэт-сайце ў фармаце, які забяспечвае магчымасць пошуку і капіявання фрагментаў тэксту», — гаворыцца ў пастанове Саўміна.
«Дзяржаўныя органы і арганізацыі на інтэрнэт-сайтах забяспечваюць магчымасць хуткага пераходу для карыстальнікаў на інтэрнэт-партал прэзідэнта, Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал ці інтэрнэт-сайт вышэйстаячага дзяржаўнага органа і арганізацыі», — адзначаецца ў дакуменце.

Как вам новость?
Головоломки