Саўмін адмяніў 13 пастановаў аб рэгуляванні коштаў

11.04.2011 11:41
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі 7 красавіка 2011 года сваёй пастановай № 455 прызнаў страціўшымі сілу 13 сваіх пастаноў, якія датычацца рэгулявання цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Рашэнне аб гэтым прынята ў адпаведнасці з указам ад 25 лютага 2011 года № 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь", паведамілі ў беларускім урадзе.

Урад адмяніў шэраг пастаноў, якія рэгулююць закупачныя цэны на прадукцыю жывёлагадоўлі і раслінаводства, што рэалізуецца для дзяржпатрэбаў, перадае БелТА.

Новая пастанова ўсклала абавязкі па рэгуляванні цэн на сельгаспрадукцыю, што закупляецца для дзяржпатрэб, на міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з мінэканомікі. Раней гэтым у адпаведнасці з указам ад 19 траўня 1999 года № 285 займаўся Савет міністраў.

Как вам новость?
Головоломки