Саўмін акажа фінансавую дапамогу вядучым дзяржСМІ

08.06.2010 09:12
Архив Редакция

Урад Беларусі зацвердзіў пералік з 24 дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, якім у 2010 годзе плануецца вылучыць субсідыі з рэспубліканскага бюджэту. Адпаведную пастанову Саўміна № 855 ад трэцяга чэрвеня падпісаў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Акрамя таго, урад даручыў міністэрствам фінансаў і інфармацыі пры фармаванні рэспубліканскага бюджэту на 2011-ы і наступныя гады прадугледжваць фінансаванне друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх выдзяляюцца субсідыі.

У спіс дзяржСМІ, якім аказваецца фінансавая дзяржпадтрымка, згодна з пунктам 2 пастановы № 855, увайшлі: «Савецкая Беларусь», «Спартыўная панарама», «Рэспубліка», «Звязда» (дадаткі «Чырвоная змена», «Мясцовае самакіраванне»), «Народная газета», «Знамя юнацтва».

Акрамя таго, у пераліку прысутнічаюць издания «Алеся», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь. Belarus», «Беларуская ніва»,«Разам»,«Вожык», «Вясёлка», «Голас Радзімы» (дадатак да газеты «The Minsk Times»), «Ахова здароўя», «Зорька», «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Маладосць» (дадатак «Бярозка»), «Мастацтва», «Народная асвета», «Нёман», «Полымя» і «Родная прырода».

Як гаворыцца ў дакуменце, Мінінфарм абавязаны «штогод зацвярджаць пералікі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, указаных у пункце 2 гэтай пастановы».

Как вам новость?
Головоломки