Саўмін апублікаваў план па рэалізацыі дырэктывы № 4

14.03.2011 15:57
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч 28 лютага падпісалі пастанову № 251/6 "Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы № 4 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 года". Дакумент апублікаваны на сайце Саўміна і ўступае ў сілу з моманту яго падпісання.

Большасць мерапрыемстваў запланавана на 2011 год, некаторыя павінны быць выкананы да 2015 года.

Пастанова прадугледжвае «адмену на заканадаўчым узроўні рэгулявання цэн на тавары (работы, паслугі), за выключэннем прадукцыі арганізацый-манапалістаў і сацыяльна значных тавараў і паслуг, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень насельніцтва». Плануецца таксама скараціць спіс «сацыяльна значных тавараў, работ і паслуг, цэны на якія рэгулююцца мінэканомікі, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам», і спіс платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулюе дзяржава.

Згодна з пастановай, урад збіраецца ўдакладніць паўнамоцтвы дзяржорганаў, якія займаюцца рэгуляваннем цэнаўтварэння і яго кантралююць. Акрамя таго, неканкурэнтныя перавагі больш не будуць прадстаўляцца асобным вытворцам.

Конкурсную сістэму пры ўтварэнні і фінансаванні дзяржпраграмаў збіраюцца пашырыць у мэтах прадухілення ўмоваў «нядобрасумленнай канкурэнцыі» ў прадпрымальніцтве. Абмежаванні на ажыццяўленне абавязковага страхавання пэўнымі арганізацыямі маюць намер зняць (акрамя дзяржстрахавання).

Акрамя таго, у краіне збіраюцца паступова ўводзіць электронную рэгістрацыю юрыдычных асобаў і ІП, удасканальваць працэдуру ліквідацыі камерцыйных кампаній. Плануецца таксама «прадстаўленне магчымасці прыняцця агульным сходам акцыянераў рашэння аб выкупе акцый уласнага выпуску» для перадачы іх адміністрацыі арганізацыі.

Больш падрабязна з планам рэалізацыі дырэктывы №4 можна тут.

Как вам новость?