Саўмін будзе рэгулярна расказваць аб хвалюючых грамадства праблемах

19.04.2011 12:51
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч абавязаў чыноўнікаў ураду рэгулярна праводзіць брыфінгі па хвалюючых грамадства праблемах. Адпаведнае даручэнне кіраўнік урада даў сваім намеснікам і ключавым міністрам, паведаміў 19 красавіка віцэ-прэм'ер Сяргей Румас.

Па словах намесніка прэм’ер-міністра, гэта робіцца для таго, каб «прэса магла з першых вуснаў атрымліваць адказы на пытанні, якія хвалююць грамадства», перадае БелТА.

Так, Міхаіл Мясніковіч лічыць ненармальнай сітуацыю, калі «каментары СМІ на рашэнне Саўміна з’яўляюцца не ад органаў дзяржаўнага кіравання», падкрэсліў Сяргей Румас.

Бліжэйшы брыфінг ва ўрадзе па хвалюючых грамадства праблемах запланаваны на травень, праінфармаваў віцэ-прэм’ер.

Тым часам Нацбанк Беларусі, як ужо перадаваў Тэлеграф, раней адмовіўся даваць аператыўныя каментары сродкам масавай інфармацыі.

Как вам новость?