Саўмін: перамоваў з Керымавым па «Беларуськалію» ніколі не вялося

30.07.2010 08:53
Архив Редакция

Беларускі ўрад катэгарычна абверг інфармацыю аб тым, што ўлады краіны вялі якія-небудзь перамовы аб продажы прадпрыемства "Беларуськалі" расійскаму мільярдэру Сулейману Керымаву. "Ніякіх перамоваў аб продажы якога-небудзь пакета акцыяў «Беларуськалія» з ім ніколі не вялося", — адзначылі ў прэс-службе Саўміна Беларусі.

У той жа час прадстаўнік прэс-службы адзначыў, што ў сувязі з тым, што Сулейман Керымаў з’яўляецца саўладальнікам «Уралкалия», выказаў крайнюю зацікаўленасць застацца сузаснавальнікам Беларускай калійнай кампаніі як аднаго з лідараў продажаў калійных угнаенняў на сусветным рынку, перадае БелТА.

Распаўсюд жа інфармацыі пра перамовы аб продажы «Беларуськалія» Сулейману Керымаву ва ўрадзе Беларусі патлумачылі цягай некаторых расійскіх СМІ да сенсацыяў.

«Інфармацыя, якая распаўсюджваецца некаторымі расійскімі мас-медыя, у тым ліку асобнымі тэлеканаламі, аматарамі сенсацыяў, як гэта часта бывае, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці. Пытанне аб продажы пакету акцыяў РУП «ПА «Беларуськалі» з Сулейманам Керымавым ніколі і ні на якім узроўні не абмяркоўвалася. Такіх перамоваў не вялося», — падкрэсліў прадстаўнік прэс-службы Савета Міністраў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па інфармацыі расійскай газеты «Ведомости», якія спасылаюцца на крыніцу, блізкую да саўладальніка «Уралкалия», нядаўна адзін з акцыянераў расійскай кампаніі Сулейман Керымаў сустракаўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прапанаваў набыць у рэспублікі за 7,5 млрд. даляраў кантрольны пакет акцыяў «Беларуськалія».

Как вам новость?
Головоломки