Саўмін прыняў праграму развіцця пунктаў пропуску на мяжы да 2015 года

10.02.2011 15:04
Архив Редакция

Урад Беларусі зацвердзіў комплексную праграму развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Беларусі на 2011-2015 гады. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета міністраў ад 8 лютага № 152. "У цяперашні час на дзяржмяжы Беларусі размешчана 24 аўтадарожныя пункты пропуску, з іх 10 уладкаваныя па пастаяннай схеме", — распавялі ў Саўміне. 

Пры гэтым прапускная здольнасць на дзяржмяжы складае больш за 21 тыс. аўтамабіляў на суткі. «Неабходнасць павелічэння прапускной здольнасці абумоўлена ўступленнем Беларусі ў Мытны саюз», — распавялі ва ўрадзе.

«Доля транзіту, перамяшчанага праз беларускі ўчастак мяжы Мытнага саюза аўтамабільным транспартам, у агульнай долі перамешчаных тавараў складае 70%. У тым ліку ўлічаны прагноз павелічэння пасажырапатоку ў сувязі са спрашчэннем парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі», — адзначылі ва ўрадзе.

Згодна з планамі ўрада, у выніку рэалізацыі комплекснай праграмы агульная прапускная здольнасць аўтадарожных пунктаў пропуску ў 2015 годзе ўзрасце да 35 тыс. аўтамабіляў у суткі.

Акрамя таго, праграма прадугледжвае рэканструкцыю і будаўніцтва 11 аўтадарожных пунктаў пропуску. Таксама будзе скончана будаўніцтва аўтадарожнага пункту пропуску «Дамачава» і грузавога тэрмінала «Казловічы-2».

«Таксама намечана новае будаўніцтва аўтадарожнага пункту пропуску «Пясчатка» на мяжы з Польшчай, рэканструкцыя з павелічэннем прапускной здольнасці пунктаў «Прывалка», «Каменны Лог» на мяжы з Літвой, «Грыгораўшчына», «Урбаны» — на мяжы з Латвіяй. Таксама рэканструююцца «Верхні Церабяжоў», «Махро», «Новая Гута», будзе будавацца «Камарын» на мяжы з Украінай», — распавялі ў Саўміне.

Як адзначылі ва ўрадзе, вынікам рэалізацыі праграмы павінна стаць стварэнне інфраструктуры, якая адпавядае сучасным міжнародным патрабаванням і забеспячэнне спрыяльных умоваў для ўсіх суб’ектаў гаспадарання і фізічных асобаў, якія перасякаюць мытную мяжу Беларусі.

Развіццё інфраструктуры пунктаў пропуску дазволіць павысіць эфектыўнасць мытнага і іншых відаў кантролю з мінімальнымі затратамі часу пры перасячэнні мяжы, дадалі ва ўрадзе.

Таксама прадугледжана абсталяванне пунктаў пропуску сучаснымі тэхнічнымі сродкамі мытнага кантролю, сістэмамі відэаназірання, надглядальным абсталяваннем, аўтаматызаванай сістэмай распазнання і рэгістрацыі нумарных знакаў транспартных сродкаў і сучаснымі сістэмамі інжынернага забеспячэння.

«У рамках рэалізацыі праграмы для грамадзян, якія перасякаюць мяжу, будуць створаны камфортныя ўмовы. Будуць пабудаваны і абсталяваны пункты харчавання і гандлёвыя аб’екты. Рэалізацыя да 2015 года Комплекснай праграмы ў поўным аб’ёме дазволіць забяспечыць пропуск прагназаванага транспартнага патоку ажно да 2020 года», — распавялі ў Саўміне.

Как вам новость?