Саўмін: прыватызацыя "Беларуськалія" прынясе да сямі мільярдаў даляраў

30.06.2010 14:16
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні парламентарыяў заявіў, што ўрад мае намер атрымаць шэсць-сем мільярдаў даляраў ад продажу акцыяў "Беларуськалія". Пры гэтым намеснік кіраўніка ўрада падкрэсліў, што кантрольны або блакіровачны пакет акцыяў нікому аддадзены не будзе.

«Краіне патрэбны грошы, грошы бясплатныя, не крэдыты, нават пад 2-3%, таму што гэта ўсё роўна крэдыты, якія трэба вяртаць», — перадае словы першага віцэ-прэм’ера Беларусі БелаПАН.

Уладзімір Сямашка лічыць, што ў выпадку прыходу добрага акцыянера, якому будзе прададзены пакет акцыяў, бюджэт зможа атрымаць шэсць-сем мільярдаў даляраў, якія пойдуць на развіццё ўсёй эканомікі краіны.

«Беларуськалі» кантралюе 15% сусветнага экспарту калійных угнаенняў. Эксклюзіўным прадаўцом яго прадукцыі з’яўляецца Беларуская калійная кампанія (БКК), якой «Беларуськалі» валодае сумесна з расійскай кампаніяй «Уралкалій» на парытэтных пачатках.

Как вам новость?