11.04.2011 15:43
Архив

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што "кожнае прадпрыемства цяпер шукае варыянты, як "закрываць" праблему з валютай. "Ясная рэч, калі не ўсе прадпрыемствы могуць свабодна набыць на біржы валюту - гэта нядобрая сітуацыя", - заявіў ён 11 красавіка на выставе "Металаапрацоўка-2011".

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, у рэспубліцы расстаўлены прыярытэты выкарыстання валюты. «Гэта, перш за ўсё, для насельніцтва, на лекі, на газ і гэтак далей», — цытуе яго БелТА. Разам з тым, адзначыў Уладзімір Сямашка, «у мінпрама дастаткова валюты, каб вырашаць праблему, падтрымліваць валютны рынак Беларусі, прадаваць 30% валюты».

Паводле яго слоў, прадпрыемствам варта праводзіць актыўную працу на знешніх рынках, уключаючы і расійскі і рынкі астатніх краін СНД, а таксама «на ўсіх астатніх нашых традыцыйных рынках».

«Трэба прадаваць больш прадукцыі на экспарт, зарабляць валюту і гэтай валютай закрываць імпартныя пастаўкі», — лічыць намеснік кіраўніка ўрада. Сапраўды гэтак жа варта вырашаць бягучыя праблемы прадпрыемстваў, праблему абаротнага капіталу. Аднак не трэба забываць і пра рэалізацыю ўсіх запланаваных інвестыцыйных праграмаў, дадаў ён.

Сямашка: зарабляйце ўсё, што канвертуецца

Праз праблемы на валютным рынку не павінны змяншацца аб’ёмы прыцягнення інвестыцый для развіцця прамысловай вытворчасці, падкрэсліў Уладзімір Сямашка. «Паніжэння інвестыцый у развіццё вытворчасці не будзе, інвестыцыі павінны нарастаць, і тэмпы росту прамысловай вытворчасці таксама павялічвацца», — сказаў ён і дадаў, што працаўнікам прамысловасці неабходна больш прадаваць, каб «зарабляць расійскія рублі, даляры, еўра, усё, што канвертуецца».

Тым не менш, намеснік прэм’ера заявіў, што прадпрыемствы мінпрама працуюць з дадатным сальда знешняга гандлю. «На гэты год мы задалі ім вельмі высокі паказчык — павялічыць сальда да 2,8 млрд. даляраў, у той час як у 2010 годзе сальда складала 1,63 млрд. даляраў», — нагадаў ён.

Уладзімір Сямашка не адмаўляе, што выканаць зададзены паказчык даволі цяжка. «Нам казалі, што гэта немагчыма, нерэальна», — прызнаў ён. Аднак, па выніках першага квартала дадатнае знешнегандлёвае сальда прадпрыемстваў мінпрама раўнялася 692 млн. даляраў. «Гэта той тэмп, які быў зададзены, — па 700 млн. даляраў у кожным квартале, і цяпер ён выконваецца», — заўважыў першы віцэ-прэм’ер.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс