Саўмін скарачае фінансаванне дзяржаўных праграм

19.04.2011 16:27
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі пастановай № 490 аптымізаваў дзяржаўныя праграмы. Як растлумачыў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас, урад паставіў задачу ўжо ў 2011 годзе перавесці фінансаванне дзяржпраграм на безэмісійную аснову. Так, Сяргей Румас паведаміў, што ўрад па даручэнні прэзідэнта скараціў у два разы праграму закупкі тэхнікі для вёскі. Замест запланаваных раней 4,35 трлн. рублёў на гэтыя мэты ў 2011 годзе будзе накіравана толькі 2,2 трлн. рублёў.

Паменшаная будзе таксама і праграма жыллёвага будаўніцтва — у 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю на 220 тыс. квадратных метраў жылля менш, чым меркавалася раней. Па словах Сяргея Румаса, гэтыя выпадаючыя аб’ёмы будуць замененыя экспартам будаўнічых паслуг, перадае БелТА.

Акрамя таго, згодна з пастановай урада, будзе скарочана дзяржфінансаванне праграм будаўніцтва свінагадоўчых комплексаў, малочна-таварных фермаў, а таксама скарочаная праграма па развіцці птушкагадоўлі. Да гэтых працэсаў плануецца прыцягнуць на конкурсных умовах камерцыйныя банкі краіны, а таксама прыцягваць замежных інвестараў і выкарыстоўваць замежныя крэдытныя лініі.

Как вам новость?
Головоломки