Саўмін вызначыў стаўкі экспартных пошлінаў на нафту

03.01.2011 16:05
Архив Редакция

Беларусь вызначыла стаўкі экспартных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведная пастанова Савета міністраў ад 31 снежня 2010 года № 1932 ўступіла ў сілу 1 студзеня 2011 года ў адпаведнасці з указам ад 31 снежня 2010 года № 716 "Аб стаўках вывазных мытных пошлінаў", распавялі ў Саўміне.

Тым самым прызнаныя страціўшымі сілу дзве пастановы Саўміна: № 56 «Аб устанаўленні парадку вызначэння памеру сум вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт» ад 20 студзеня 2005 года і № 443 «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін» ад 27 сакавіка 2010 года.

Згодна з прынятым дакументам, стаўка вывазной мытнай пошліны на тону сырой нафты складае 317,5 даляраў, на нафту з утрыманнем серы — 117,5 даляраў. На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устаноўлена пошліна 226,2 даляра за тону, перадае БелТА.

Таксама прынятай пастановай вызначаецца мыта на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, алеі, адпрацаваныя нафтапрадукты), памер якога складае 121,9 даляраў. На прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен, бутадыен і іншыя звадкаваныя газы пошліна, згодна з прынятай пастановай Саўміна, складае 149,3 даляра. Пошліна на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты складае 121,9 даляра.

Как вам новость?