Саўмін зацвердзіў павышаныя стаўкі экспартных пошлін на нафтапрадукты

31.01.2011 08:54
Архив Редакция

З 1 лютага 2011 года ў Беларусі павышаюцца стаўкі экспартных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 27 студзеня 2011 года.

Як паведамілі ва ўрадзе, стаўка вывазной мытнай пошліны на тону сырой нафты з 1 лютага складзе 346,6 даляра (у студзені стаўка складала 317,5 даляра), нафты з утрыманнем серы — 137,6 даляра (у студзені — 117,5 даляра).

Пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) новай пастановай Саўміна ўстанаўліваецца ў памеры 232,2 даляра за тону (у студзені — 226,2 даляра). Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, алівы, адпрацаваныя нафтапрадукты) павялічыцца з 121,9 даляра да 161,8 даляра, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы — з 149,3 даляра да 198,8 даляра, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты — з 121,9 даляра да 161,8 даляра.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на тону нафтавага коксу і бітуму, іншых рэштак ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, з 1 лютага складзе 161,8 даляра, бензолу, талуоул, ксілолу — 232,2 даляра.

Как вам новость?
Головоломки