Санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі падтрымалі яшчэ восем краін

11.05.2010 15:34
Архив Редакция

Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Харватыя і Чарнагорыя далучыліся да абмежавальных мераў Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. У ЕС віталі дадзенае рашэнне васьмі трэціх краін.

Дадзеныя краіны далучыліся да рашэння Рады ЕС ад 15 снежня 2009 года, калі падчас тэхнічнай працэдуры да 31 кастрычніка 2010 года была працягнута забарона на ўезд у краіны ЕС 41 беларускаму чыноўніку, паведамляе БелаПАН.
Да гэтай жа даты было падоўжана прыпыненне санкцый у дачыненні да ўсіх, акрамя пяці, прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска. Па заканчэнні гэтага перыяду пытанне пра санкцыі будзе разгледжана з улікам сітуацыі ў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки