Саннікаў: лёс краіны сёння залежыць ад кожнага з нас

30.05.2011 14:14
Архив Редакция

Асуджаны экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў перадаў з турмы зварот да беларускага народу. "Я не складаю з сябе паўнамоцтваў кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і патрабую правядзення другога тура прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным кантролем. Прашу грамадзян Беларусі падтрымаць гэта маё патрабаванне. Лёс краіны сёння залежыць ад кожнага з нас", — сказаў ён.

Палітык заявіў, што лічыць мінулыя прэзідэнцкія выбары сфальсіфікаванымі. «Лічу, што далейшае захаванне ў Беларусі цяперашняй улады і цяперашняй палітычнай сістэмы пагражае цяжкімі наступствамі для краіны, і перш за ўсё — для дабрабыту грамадзян», — адзначыў Андрэй Саннікаў, паведамілі ў «Еўрапейскай Беларусі».

«Сёння Беларусь перажывае самы сур’ёзны крызіс за 20 гадоў сваёй незалежнасці. Цяжкая сітуацыя ў эканоміцы, валютна-фінансавай, сацыяльнай і палітычнай сферах з’яўляецца прамым следствам беззаконня ўладаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Крэдыт даверу, які выдавалі ўладам напярэдадні выбараў грамадзяне Беларусі, нашы суседзі, уся сусветная супольнасць, быў не проста падарваны: рэжым выкарыстаў яго, каб нахабна і цынічна абрабаваць народ Беларусі, выкрасці ў выбаршчыкаў галасы, пазбавіць іх права выбару», — лічыць экс-кандыдат.

Паводле яго слоў, апраўдваюцца самыя горшыя прагнозы развіцця сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў. «Утрыманне улады Лукашэнкі прывядзе нашу краіну да катастрофы. Няздольнасць цяперашняга рэжыму кіраваць Беларуссю была відавочная даўно і сёння выяўляецца ва ўсіх сваіх згубных наступствах. Ніякія ракіроўкі адданых слугаў рэжыму ў складзе ўрада ў рамках існай палітычнай сістэмы не дадуць ніякіх станоўчых вынікаў. Далейшага росквіту» стабільнасці «Беларусь не вытрымае», — падкрэсліў Андрэй Саннікаў.

Как вам новость?
Головоломки