Саннікаў: людзі павінны быць удзельнікамі зменаў, а не гледачамі

01.06.2010 16:54
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў паведаміў, што ўжо рыхтуецца да таго, каб удзельнічаць у перадвыбарнай кампаніі на пасаду кіраўніка дзяржавы. Па словах палітыка, ён бы хацеў, каб людзі ў Беларусі таксама сталі ўдзельнікамі зменаў, а не гледачамі. "Вось калі яны з гледачоў пяройдуць у разрад удзельнікаў, гэта зломіць любую дыктатарскую машыну", — заявіў ён.

«Галоўны наш вораг — гэта апатыя людзей. Людзі пакуль не вераць у тое, што яны самі здольны, і павінны прыйсці да пераменаў. Чалавек думае: «Вось мне не падабаецца гэтае жыццё, але я ж не пайду пупок ірваць для таго, каб што нешта змяніць». Але падчас прэзідэнцкай кампаніі так ці інакш даводзіцца рабіць выбар», — распавёў Андрэй Саннікаў у інтэрв’ю расійскай службе BBC.

Па словах лідара «Еўрапейскай Беларусі», ён цяпер думае пра выбары і лічыць, што «у нас ёсць усе шанцы перамагчы». Гаворачы аб людзях у Беларусі, старэйшым пакаленні і моладзі, Андрэй Саннікаў сказаў: «Я не бачу ў пажылых людзях той падтрымкі Лукашэнкі, якая была раней. Як ні круці, жыццё не паляпшаецца. Вельмі прыкметна адбілася дэвальвацыя мінулага года. Адбываецца рост коштаў, прычым на асноўныя тавары. Галоўнае — гарантыі зніклі, вера ў тое, што Лукашэнка забяспечыць нармальны ўзровень жыцця».

«Ёсць маладыя людзі, якія больш апатычныя, чым пажылыя, — адзначае палітык. — Ёсць 70-гадовыя, якія адкрыта кажуць «Хопіць цярпець! Давайце ўсе разам што-небудзь зробім». Сёння ўсе пакаленні сыходзяцца ў тым, што цярпенню прыходзіць канец. Таму Беларусь пасля змены ўлады гатовая будзе зрабіць гіганцкі рывок. Рывок у бок Еўропы».

Кажучы аб балансаванні паміж уплывам Расіі і імкненнем да рыўка ў Еўропу, Андрэй Саннікаў сказаў, што заўсёды лічыў, што ў інтарэсах Расіі мець вакол сябе прадказальныя дзяржавы. «Палітыкі ёсць розныя ў Крамлі і ў Думе. Але нейкія змены адбываюцца. Мне, напрыклад, спадабалася апошняя заявя Мядзведзева аб тым, што еўраінтэграцыя Украіны не будзе прадстаўляць праблемы для Расіі. А прадказальнасць Беларусі і для Эўропы, і для расійцаў можа забяспечыць толькі дэмакратыя. Я проста ня бачу іншага шляху», — падсумаваў лідар «Еўрапейскай Беларусі».

Как вам новость?
Головоломки