Саннікаў: людзі вераць у магчымасць сыходу Лукашэнкі

29.06.2010 12:06
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю польскім СМІ заявіў, што беларусы вераць у магчымасць сыходу цяпер дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Апазіцыйны палітык таксама яшчэ раз пацвердзіў свой намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.

«Большасць беларусаў не падтрымлівае Лукашэнку, — заявіў Андрэй Саннікаў. — І, мяркуючы па апытаннях грамадскага меркавання, большасць хоча збліжэння з Еўропай. Можа, нават не дзеля нейкіх ідэалаў, а хаця б праз такія празаічныя прычыны, што невядома чаму, але ў Польшчы таннейшыя бульба, морква і цыбуля. Гэта не значыць, што беларусы аўтаматычна будуць падтрымліваць апазыцыю. За гэта, уласна, мы і павінны змагацца».

Па словах прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы, усе тыя, хто знаходзяцца ў апазіцыі, выступаюць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але адрозніваюцца сваёй стратэгіяй і тактыкай. «Я думаю, што ўдзельнічаць у гэтых выбарах трэба не для таго, каб паказаць сябе. Мне зусім не трэба сябе паказваць. У выбарах трэба ўдзельнічаць, каб выкарыстаць шанец на перамогу», — цытуе Андрэя Саннікава «n#####n».

«Людзі глядзяць на нас — як на ўладу, так і на апазыцыю, — заявіў лідар «Еўрапейскай Беларусі». — 16 гадоў дыктатуры, 16 гадоў хамскай улады і падаўлення развіцця Беларусі — гэтага цалкам дастаткова. Апазіцыя, якая ўдзельнічае ў выбарах не для перамогі, а толькі для таго каб потым хаця б неяк уплываць на палітыку Лукашэнкі, нікога не зацікавіць».

Саннікаў: Лукашэнка — гэта прадукт Расіі

Па словах палітыка, Расія заўсёды ўплывае на тое, што адбываецца ў Беларусі, хаця б таму, што беларускі лідар усю эканоміку зрабіў залежнай ад расійскіх энергетычных рэсурсаў. «Лукашэнка — гэта прадукт Расіі. Гэта яна яго стварыла. Ці выйграла яна ад гэтага? Па разліках незалежных экспертаў, за апошнія 16 гадоў падтрымка Лукашэнкі каштавала Маскве 37,5 млрд. даляраў», — сказаў Андрэй Саннікаў.

Пры гэтым прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта адзначыў, што расійская эканоміка была рэфармавана, у той час як беларуская — не.

«Для таго каб расійцы маглі рабіць бізнэс у Беларусі, наша эканоміка павінна быць рэфармаванай. Беларусь знаходзіцца на шляху Расіі ў Еўропу. З такой эканомікай, таталітарным рэжымам і сумнавядомым невыкананнем пагадненняў ўсё стварае праблемы і Расіі, і Еўропе. Тым не менш, цяжка сказаць, ці наважыцца Масква змяніць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі «, — падсумаваў Андрэй Саннікаў.

Как вам новость?
Головоломки