Саннікаў: Лукашэнка спрабуе распаліць вайну ў Сярэдняй Азіі

12.05.2010 17:37
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў пракаментаваў перадачу Аляксандрам Лукашэнкам ў АДКБ заявы Курманбека Бакіева, у якой той заклікае ўвесці ў Кыргызстан вайсковы кантынгент.

«Лукашэнка губляе кантроль не толькі над краінай, але і над сабой. Дурнейшых прапаноў вырашэння сітуацыі ў Кыргызстане складана сабе ўявіць. Ён выступае як экстрэміст і спрабуе распаліць вайну ў Сярэдняй Азіі, у якую, натуральна, будзе ўцягнута беларуская армія як удзельніца АДКБ», — прыводзіць словы Андрэя Саннікава прэс-цэнтр «Хартыі-97».
Палітык мяркуе, што з гэтай сітуацыі можна зрабіць дзве высновы: «Па-першае, менавіта Лукашэнка завёў Беларусь у АДКБ, якая можа за адзін дзень памяняць уладу ў любой постсавецкай краіне. І, па-другое, беларускаму дыктатару пара добраахвотна сыходзіць, каб не даводзіць народ да паўстання».
Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывёз на нефармальны саміт лідараў краін-удзельніц АДКБ, які адбыўся восьмага траўня ў Маскве, заяву Курманбека Бакіева, у якой той заклікае ўвесці ў Кыргызстан вайсковы кантынгент. Па дадзеных газеты «Время новостей», гэтую прапанову ўдзельнікі паседжання адпрэчылі.
Замест яе была прынята заява кіраўнікоў дзяржаў-членаў Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку, у якой «падзеі красавіка г.г. у Кыргызскай Рэспубліцы, якія прывялі да неканстытуцыйнай змены ўлады», разглядаюцца членамі АДКБ «унутранай справай» гэтай краіны.

Как вам новость?
Головоломки