Саннікаў і Някляеў дамовіліся аб каардынацыі сваіх дзеянняў

12.11.2010 13:04
Архив Редакция

Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Беларусі лідар кампаніі «Гавары праўду!» і кіраўнік руху «Еўрапейская Беларусь» дамовіліся аб каардынацыі сваіх дзеянняў на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта апазіцыйныя палітыкі паведамілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў пятніцу, 12 лістапада.

«Так ці інакш мы казалі пра гэта раней. Таму гэта не нейкае выпадковае ці спантаннае рашэнне. Па ўсіх даследаваннях, цяпер ёсць два наймацнейшыя лідара — Някляеў і Саннікаў. І цяпер два наймацнейшыя лідары аб’ядналіся. Са слабейшымі каардынацыі не атрымалася, прабачце», — адзначыў Уладзімір Някляеў, перадае карэспандэнт Тэлеграфа.

Як паведаміў Андрэй Саннікаў, яны вызначылі галіны, у якіх будзуць у далейшым каардынаваць свае дзеянні. «Перш за ўсё, гэта сумесная барацьба супраць фальсіфікацыі выбараў з боку ўлады. Далей, гэта сумесная агітацыйная дзейнасць, таму што адзін чалавек не зможа справіцца. Таксама мы будзем каардынаваць свае дзеянні ў нашай міжнароднай дзейнасці, дзе мы шмат у чым сыходзімся», — распавёў ён.

Пры гэтым апазіцыйныя палітыкі дадалі, што ніхто з іх не плануе здымацца з выбараў на карысць іншага.

На пытанне журналістаў аб тым, ці будуць дамоўленасці аформленыя ў пісьмовым выглядзе, ці гэта проста джэнтльменская пагадненне, прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта адказалі: «Мы джэнтльмены, але паперу ў кішэні трымаем».

Уладзімір Някляеў таксама адзначыў, што цяпер досыць сілаў і ў Расіі і на Захадзе, якія могуць іх падтрымаць. «Тая гульня, якую пачаў Лукашэнка, на супрацьстаянні «Захад-Усход», «Расія-ЕС» пройгрышная. Яна вядзе краіну ў нікуды», — заявіў лідар «Гавары праўду!».

Как вам новость?
Головоломки