Саннікаў падаў дакументы ў ЦВК

24.09.2010 11:58
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў сёння, 24 верасня, падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта прыйшоў у Цэнтральную выбарчую камісію да 10:00. Аднак, патэнцыйнаму кандыдату ўдалося зайсці ў будынак ЦВК толькі праз 20 хвілін.

Андрэя Саннікава не адразу пусцілі ў ЦВК, паколькі «камісія была занятая», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі». Прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта суправаджалі Зміцер Бандарэнка, Станіслаў Шушкевіч і Віктар Івашкевіч. Усяго ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава ўвайшло больш за 1,8 тыс. чалавек.

Як раней перадаваў Тэлеграф, на 23 верасня заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп у ЦВК падалі сем прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Прычым пакуль зарэгістраваная толькі адна ініцыятыўная група — Віктара Цярэшчанкі.

Сярод іншых прэтэндэнтаў — першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ «Віцебскі плодагароднінны камбінат» Сяргей Рыжоў, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» паэт Уладзімір Някляеў, індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі, санітарка з Гомельскага раёна Наталля Старыкава і намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

Как вам новость?
Головоломки