Саннікаў: пасля майго выступлення ў Лукашэнкі здарылася істэрыка

02.12.2010 11:40
Архив Редакция

Лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў 1 снежня, у час свайго другога выступу на тэлебачанні заявіў, што альтэрнатыўным кандыдатам далі прамы эфір для выступу «толькі пад сур'ёзным міжнародным ціскам». «Але ўлады не вытрымалі. Пасля майго выступлення ў Лукашэнкі здарылася істэрыка. Нас абвінавачваюць ва ўсіх грахах», — заявіў кандыдат.

Па словах Андрэя Саннікава, самае страшнае абвінавачанне, якое ўлады прад’яўляюць альтэрнатыўным кандыдатам — «сімпатыя да Расіі». Разам з тым, па словах Андрэя Саннікава, пацвярджаюцца дадзеныя незалежных сацыялагічных апытанняў аб тым, што большасць беларусаў паверылі, што Беларусь сёння можа «пазбавіцца ад дыктатуры».

Андрэй Саннікаў заявіў, што рэйтынг дзейнага прэзідэнт Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на дадзены момант не перавышае 20%, а сумарны рэйтынг альтэрнатыўных кандыдатаў падняўся да 50%.

Саннікаў: у другім туры я выйграю ў Лукашэнкі

Андрэй Саннікаў выказаў упэўненасць у тым, што выбары прэзідэнта ў Беларусі пройдуць у два туры. «І ў другім туры я выйграю ў Лукашэнкі. Мы бачым, што нават пры выкарыстанні усяго адміністрацыйнага рэсурсу, Лукашэнка прайграў», — заявіў апазіцыйны кандыдат.

Андрэй Саннікаў падрабязна спыніўся на смерці беларускага журналіста Алега Бябенін, які, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам. Гэтую версію пацвердзілі і міжнародныя эксперты, спецыяльна запрошаныя з АБСЕ. Нягледзячы на гэта Андрэй Саннікаў па-ранейшаму не верыць у версію пра самагубства журналіста, які быў сябрам перадвыбарчага штаба кандыдата. На думку Андрэя Саннікава, міжнародныя эксперты не выказалі сваё незалежнае меркаванне, а проста «выканалі палітычны заказ».

Саннікаў заявіў аб пагрозах на яго адрас

Акрамя таго, Андрэй Саннікаў заявіў, што яму, а таксама яго паплечнікам і членам сям’і неаднаразова пагражалі фізічнай расправай. «Пасля яго смерці (Алега Бябенін — Тэлеграф) пагрозы прадстаўнікам маёй каманды толькі ўзмацніліся. На мой нумар абрынуўся сапраўдны тэлефонны тэрор, і я вымушаны быў адключыць тэлефон, таму не магу адказваць на званкі многіх выбаршчыкаў», — заявіў кандыдат у прэзідэнты. Ён таксама паабяцаў, што пасля прыходу да ўлады ён адновіць расследаванне справы аб смерці Алега Бябенін, таксама як і расследаванне спраў аб забойствах лідараў апазіцыі.

Кандыдат у прэзідэнты таксама больш падрабязна спыніўся на сваёй перадвыбарнай праграме — «Моцная Беларусь для свабодных людзей». У ліку іншага Андрэй Саннікаў паабяцаў унесці змены ў Канстытуцыю, якія ўмацуюць прынцып падзелу ўладаў, змяніць Выбарчы кодэкс, абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта і стварыць незалежную судовую сістэму.

Акрамя таго кандыдат паабяцаў забяспечыць у краіне сярэднееўрапейскі ўзровень пенсій і сацыяльных выплатаў, увесці сістэму страхавой медыцыны, адмяніць прымусовае размеркаванне выпускнікоў, усталяваць мінімальныя падаткі і мадэрнізаваць эканоміку.

Саннікаў: пара мяняць лысую гуму

«Нам неабходна абнаўленне, інакш далёка не паедзем. Дарэчы, заехаў на днях на шынамантаж. Майстар пазнаў мяне, паціснуў руку, і з усмешкай сказаў: «Андрэй Алегавіч, пара мяняць лысую гуму»», — распавёў кандыдат у прэзідэнты.

Андрэй Саннікаў паабяцаў, што ўжо праз пяць — сем гадоў Беларусь стане членам Еўрапейскага саюза. «Сваёй самай галоўнай задачай пасля змены ўлады лічу больш хуткую нармалізацыю адносін з усімі краінамі, якія вельмі важныя для Беларусі, і з якімі Лукашэнка пасварыўся», — падкрэсліў кандыдат. Паводле яго слоў, «нягледзячы на шматгадовую інтэнсіўную антызаходнюю прапаганду, больш за 60% беларусаў выступаюць за ўступленне Беларусі ў ЕС».

«Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая праз кандовага дыктатара не з’яўляецца членам Еўрапейскага саюза, Шэнгенскага пагаднення і не вядзе перамоваў аб уступленні ў Еўрапейскі саюз» — падкрэсліў Андрэй Саннікаў.

У той жа час лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» перакананы, што стратэгічнае партнёрства з Расіяй адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і служыць гарантыяй бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.

Акрамя таго кандыдат лічыць неабходны вярнуць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» ў якасці нацыянальных сімвалаў краіны.

У завяршэнне свайго выступлення кандыдат заклікаў усіх беларусаў прыйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску ў дзень выбараў, 19 снежня, у 20:00, каб разам адсвяткаваць перамогу.

Как вам новость?