Саннікаў: пры роўных магчымасцях ў Лукашэнкі не было б шанцаў

14.12.2010 12:30
Архив Редакция

Калі б усім кандыдатам у прэзідэнты Беларусі далі роўныя магчымасці для вядзення перадвыбарчай агітацыі, у дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі не было б шанцаў на перамогу. Аб гэтым на сустрэчы з выбаршчыкамі ў Магілёве 13 снежня заявіў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

Паводле слоў кандыдата, менавіта адсутнасць магчымасці выступаць у тэлеэфіры з’яўляецца найбольш сур’ёзнай перашкодай у перадвыбарчай агітацыі альтэрнатыўных кандыдатаў, перадае БелаПАН.

«Яны пазбавілі нас эфіру за два тыдні да выбараў, каб адзін чалавек саліраваў, а на нас учынялі паклёп. Тым не менш мы выкарыстоўваем усе магчымасці, якія прадстаўлены», — падкрэсліў Андрэй Саннікаў.

Па словах кандыдата, нягледзячы на шматлікія праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца сёння беларусам, у грамадстве пануе «агульны настрой і надзея на тое, што ўсё можа вельмі хутка змяніцца».

Как вам новость?
Головоломки