Саннікаў: суд — палітычная помста канкурэнтам Лукашэнкі

13.05.2011 17:13
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў, у сваім заключным слове ў судзе заявіў, што падзеі 19 снежня на плошчы Незалежнасці былі "прадуманай правакацыяй ўладаў". Цяперашні судовы працэс, на думку абвінавачанага, з'яўляецца "палітычнай помстай" кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі за тое, што Андрэй Саннікаў склаў яму на выбарах "рэальную канкурэнцыю".

Па словах Андрэя Саннікава, падчас перадвыбарнай кампаніі ён сабраў каманду прафесіяналаў і меў цвёрды намер атрымаць перамогу, але ісці да ўлады сілай не збіраўся. «Я быў і застаюся прыхільнікам пераменаў у краіне. Акрамя таго, я быў і застаюся прыхільнікам негвалтоўных дзеянняў па змене сітуацыі», — заявіў экс-кандыдат.

«Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што пасля выбараў з усімі разбярэцца. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей напярэдадні выбараў заяўляў аб групах баевікоў, выбуховых рэчывах, якія нібыта рыхтуе апазіцыя. Следчыя дзеянні ў адносінах да мяне і іншых людзей яго заявы не пацвердзілі», — адзначыў у заключным слове абвінавачаны.

Андрэй Саннікаў у сваім выступе яшчэ раз заявіў, што старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына «дала сігнал сілавым структурам па разгоне акцыі», абвясціўшы, што паўнамоцтвы кандыдатаў у прэзідэнты заканчваюцца ў 20:00 19 снежня, перадае БелаПАН.

«Сілавыя структуры, закліканыя ахоўваць парадак, не спрабавалі ўступіць у кантакт з кандыдатамі ў прэзідэнты, каб забяспечыць правапарадак і бяспеку, ні да правядзення акцыі, ні ў час яе правядзення, нягледзячы на настойлівыя заклікі кандыдатаў у прэзідэнты», — падкрэсліў палітык.

Саннікаў: Лукашэнка страціў давер беларусаў пасля 19 снежня

Андрэй Саннікаў лічыць, што пасля падзей 19 снежня ўлады канчаткова страцілі давер беларускага народа, роўна як і міжнароднай супольнасці. «Наступствы гэтага бачныя ўжо цяпер у эканамічнай сітуацыі, палітычнага жыцця і нават спорце», — адзначыў экс-кандыдат.

Тым не менш, палітык выказаў упэўненасць у тым, што тыя, хто сёння ідзе супраць закона, непазбежна апынуцца на лаве падсудных. «Аднак значна горш для іх будзе, калі яны паглядзяць у вочы сваім дзецям», — дадаў Андрэй Саннікаў. Ён таксама адзначыў, што сёння яшчэ ёсць шанец «урэгуляваць палітычны крызіс шляхам дыялогу ўлады і апазіцыі».
 
Суддзя Наталля Чатвярткова, што вядзе працэс, мае намер абвясціць прысуд па справе 14 траўня ў 16:00.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пракурор Антон Загароўскі папрасіў суд прысудзіць Андрэя Саннікава да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Алега Гнедчык — да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзіміра Яроменка, Іллю Васілевіча і Фёдара Мірзаянава — да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Как вам новость?
Головоломки