Саннікаў: суседзі Беларусі не будуць мець справаў з Лукашэнкам

16.08.2010 12:36
Архив Редакция

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў лічыць, што суседнія краіны не будуць мець справаў з цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі. У сувязі з гэтым, на думку апазіцыйнага палітыка, які плануе вылучацца на пасаду прэзідэнта на будучых выбарах, "перамены ў краіне наступяць вельмі хутка".

«Не трэба быць празорцам, каб зразумець, што дыктатарскі рэжым Лукашэнкі церпіць крах. Як бы ні старалася сёння афіцыйная прапаганда распісваць перавагі стабільнасці, што абвалілася, і як бы ні стараліся «аналітыкі» ўнушаць людзям, што ў дыктатуры ёсць мноства варыянтаў паправіць сваё становішча, іх развагі не паспяваюць за рэальнасцю, а таму нікому не цікавыя», — лічыць Андрэй Саннікаў.

На думку палітыка, паводзіны самога Лукашэнкі даюць больш інфармацыі, чым любы аналіз, паведамляе «Хартыя 97».

«Ніколі яшчэ падчас паездак па палях ў пагоні за ураджаем не гучала такой колькасці пагрозаў усім на свеце, уключаючы Захад і Расію. Усе суседзі Беларусі ясна даюць зразумець, што з Лукашэнкам немагчыма мець справу. Ягоныя спробы знайсці выратаванне рэжыму ў Венесуэле, Сірыі і Іране выклікаюць яшчэ большае раздражненне ў традыцыйных партнёраў Беларусі і могуць прывесці да сур’ёзных міжнародных ускладненняў», — упэўнены лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

«Гэта азначае адно: ні Захад, ні Расія не будуць мець справу з цяперашнім кіраўніком Беларусі. Ілюзіяў больш ні ў кога не засталося», — падсумоўвае Андрэй Саннікаў.

Как вам новость?
Головоломки