Саннікаў: сусветная эліта не разглядае Лукашэнку як партнёра

01.04.2010 16:50
Архив Редакция

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» 26-28 сакавіка прадстаўляў Беларусь на знакамітым Брусельскім Форуме, які сабраў палітычную, эканамічную і інтэлектуальную эліту свету. Па выніках форума палітык зрабіў выснову, што "сусветная эліта не разглядае Лукашэнку як партнёра для рашэння тых пытанняў, якія сёння хвалююць увесь свет: эканамічнае развіццё, рэфармаванне фінансавай сістэмы, міжнародная бяспека".

«Лукашэнка вельмі дапамог маім сустрэчам, паколькі разам з незалежнымі журналістамі напярэдадні я прайшоў праз ператрусы, допыты і канфіскацыі. Многія ведалі пра гэта і пыталі, як будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі, выказвалі сваю салідарнасць. Акрамя таго, у Бруселі ўжо ведалі, што я абвясціў пра сваё рашэнне вылучацца ў прэзідэнты і дэталёва цікавіліся магчымасцямі правядзення прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі», — распавёў апазіцыйны палітык.

Андрэй Саннікаў адзначыў, што сучасная Беларусь згадвалася на Брусельскім форуме, галоўным чынам, у негатыўным кантэксце: сувязі Лукашэнка з рэжымамі-ізгоямі, задушванне дэмакратыі і масавыя парушэнні правоў чалавека, паведамляе прэс-цэнтр «Хартыі-97».

«Усе, з кім я размаўляў, аб’ектыўна ацэньваюць сітуацыю ў Беларусі і спрабуюць знайсці магчымасці дапамагчы развіццю краіны. Я пераконваў сваіх суразмоўцаў у тым, што звычайнае развіццё краіны можа гарантаваць толькі дэмакратыя і дэмакраты. Лукашэнка не выказвае ніякага жадання змяняць сітуацыю і раставацца з аднаасобнай уладай, таму ўсе змены магчымыя толькі пасля яго сыходу. Змены ў Беларусі наспелі, і грамадства хуткім часам будзе гатова да іх ажыццяўлення», — заявіў лідар «Еўрапейскай Беларусі».

Как вам новость?
Головоломки