Саннікаву пасля васьмі дзён суду стала дрэнна

12.05.2011 10:37
Архив Редакция

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў 11 траўня падчас чарговага пасяджэння суду па "справе 19 снежня" заявіў, што ён мае патрэбу ў спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Па словах палітыка, у яго абвастрылася падагра, а ў СІЗА КДБ, дзе ён цяпер вымушаны знаходзіцца, ён можа звярнуцца толькі да фельчара, у якога для аказання дапамогі недастаткова кваліфікацыі.

Нягледзячы на довады, прадстаўленыя Андрэем Саннікавым, а таксама просьбу адвакатаў далучыць да матэрыялаў справы аналагічныя хадайніцтвы, заяўленыя раней, суддзя Наталля Чатвярткова адмовілася здавальняць хадайніцтва, паведамляе прэс-цэнтр «Хартыі 97».

У чацвер, 12 траўня, у 10:00 судовы працэс пасля чарговага перапынку аднавіўся. Суд плануе скончыць разгляд матэрыялаў справы і па магчымасці перайсці да спрэчак бакоў.

Як паведамляў Тэлеграф, судовыя слуханні аб датычнасці Андрэя Саннікава да арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў пачаліся 27 красавіка ў судзе Партызанскага раёна Мінску. Разам з экс-кандыдатам на лаве падсудных знаходзяцца яшчэ чатыры ўдзельнікі акцыі пратэсту 19 снежня — Ілля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Уладзімір Яроменка.

Как вам новость?