Саннікаву прад'явілі абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў

25.03.2011 16:00
Архив Редакция

Былому кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву 25 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама прад'явіла абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску. За злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі, экс-кандыдату пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Андрэя Саннікава абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, «якія суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, знішчэннем маёмасці», а таксама ў ўзброеным супраціве прадстаўнікам улады, паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. На думку следства, у ходзе расследавання крымінальнай справы віна Андрэя Саннікава ў дадзеных злачынствах была цалкам даказаная.

Акрамя таго, у МУС паведамілі, што ў найбліжэйшы час следства па «справе 19 сьнежня» плануе прад’явіць удакладненае і канкрэтызаванае абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках яшчэ чатыром фігурантам «справы 19 снежня» — Іллю Васілевічу, Алегу Гнедчыку, Фёдару Мірзаянаву і Уладзіміру Яроменку. Па інфармацыі МУС, следства атрымала «не менш пераканаўчыя» доказы віны гэтых людзей у інкрымінаваным ім злачынстве. Пасля таго, як згаданыя асобы і іх адвакаты азнаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы, яе перададуць у пракуратуру Мінску для накіравання ў суд.

Як раней перадаваў Тэлеграф, па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, у дзень прэзідэнцкіх выбараў ужо асуджана сем чалавек. Чацвярых фігурантаў крымінальнай справы прысудзілі да пазбаўлення волі на розныя тэрміны, дваім выпісалі штрафы, аднаго прысудзілі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Акрамя таго, у цяперашні час ідзе крымінальны разгляд па нагоды ўдзелу ў масавых беспарадках на плошчы Незалежнасці яшчэ аднаго чалавека — актывіста Руху «За Свабоду» 20-гадовага Мікіты Ліхавіда. Чарговае паседжанне суда павінна адбыцца 29 сакавіка. Усяго па «справе 19 снежня», па інфармацыі беларускіх юрыстаў, праходзіць 39 абвінавачаных і 11 падазраваных.

Как вам новость?
Головоломки