Санстанцыя "забракавала" кожны пяты пляж Беларусі

03.06.2010 14:55
Архив Редакция

Спецыялістка Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Жэўняк паведаміла трэцяга чэрвеня, што каля 20% пляжаў краіны не прайшлі праверку гігіеністаў. У цэлым у рамках абследавання пляжаў рэспублікі санслужбы ўжо праверылі 500 зонаў адпачынку.

«На 97 выяўленыя парушэнні і складзена 13 пратаколаў на адказных. Наогул, атрымліваецца нядрэнная карціна, пагадзіцеся. Грубыя парушэнні выяўленыя толькі ў 13 зонах адпачынку, яны прывялі да пачатку адміністрацыйнага працэсу», — прыводзіць словы ўрача-гігіеніст «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Акрамя гэтага Ірына Жэўняк паведаміла, што ўрад падрыхтаваў і перадаў на разгляд міністэрства аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, МУС і іншых ведамстваў даручэнне аб узмацненні жорсткасці адміністрацыйнай адказнасці за выкід смецця ў неналежным месцы, перадае БелТА

У той жа час, па словах спецыяліста, пакуль яшчэ не ўдалося вырашыць пытанне аб тым, хто будзе штрафаваць чалавека, які, да прыкладу, на прыпынку кінуў смецце міма скрыні.

У сваю чаргу, начальніца аддзела выкарыстання і аховы водаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Сліж адзначыла, самымі праблемнымі месцамі ў дачыненні да выкіду дробнага смецця ў неналежным месцы застаюцца менавіта пляжы, прыпынкі, прыгарадныя і лесапаркавыя зоны.

Как вам новость?
Головоломки