Санта-Клаўс прыедзе ў Беларусь за месяц да выбараў

16.11.2010 16:50
Архив Редакция

Йоулупукі, больш вядомы як Санта-Клаўс, прыбудзе з фінскай Лапландыі ў Мінск 22 лістапада. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве авіякампаніі airBaltic ў Беларусі, якая выступіла адным з арганізатараў яго прыезду. Падчас свайго візіту ён мае намер пагутарыць з дзецьмі, наведаць спартовыя збудаванні Мінску і сустрэнецца з журналістамі.

Санта-Клаўс напярэдадні зімовых святаў штогод наведвае розныя гарады Еўропы. У гэтым годзе ён упершыню наведае Мінск, паведамляе БелТА.

Раней ён ужо прыязджаў у Беларусь, сустракаючыся з тымі, што жывуць у Белавежскай пушчы Дзедам Марозам і Снягуркай.

Йоулупукі жыве ў Лапландыі на гары Карватунтуры з 1927 года, калі Фінская радыёвяшчальная кампанія абвясціла гару яго пастаяннай рэзідэнцыяй. Карватунтуры па форме нагадвае вушы. Лічыцца, што менавіта дзякуючы такому жыллю-вуху Йоулупукі можа чуць мары і жаданні ўсіх дзяцей.

Как вам новость?
Головоломки