Санітарка з Гомельскага раёна больш не прэтэндуе на прэзідэнцтва

24.09.2010 15:20
Архив Редакция

Жыхарка Гомельскага раёна 45-гадовая санітарка гразелячэбніцы санаторыя "Чонкі" Наталля Старыкава больш не прэтэндуе на прэзідэнцтва. Жанчына заявіла, што адмаўляецца ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі, таму што не хоча прыцягваць да сябе ўвагі. Па словах Наталлі Старыкавай, адпаведную заяву яна 24 верасня накіравала ў ЦВК.

Наталля Старыкава патлумачыла, што не чакала, што падача дакументаў на рэгістрацыю ейнай ініцыятыўнай групы выкліча такую цікавасць у журналістаў і публікі, яна не хоча прыцягваць увагі да сваёй персоны і таму адмаўляецца ад далейшага ўдзелу ў кампаніі, перадае БелаПАН.

Жанчына таксама папрасіла журналістаў пакінуць яе ў спакоі і дадала, што яна падтрымлівае дзейнага прэзідэнта.
 
Між тым, у Цэнтральнай камісіі заяву жанчыны пакуль не атрымалі.

Как вам новость?