Савіцкага пахавалі побач з Быкавым і Мулявіным

11.11.2010 09:02
Архив Редакция

У сераду, 10 лістапада, на Усходніх могілках Мінску прайшло пахаванне народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага. Развітанне з ім прайшло ў Доме афіцэраў. Пахавалі мастака побач з магіламі Васіля Быкава і Уладзіміра Мулявіна.

Да Дому афіцэраў сярод іншых прыйшлі міністр культуры Беларусі Павел Латушка, намеснік старшыні Саюза мастакоў Рыгор Сітніца, а кіраваў арганізацыяй пахавання віцэ-прэм’ер Уладзімір Патупчык, паведамляе «Наша Нiва».

Франтавіка і вязня канцлагераў Міхаіла Савіцкага пахавалі з воінскімі ўшанаваннямі: удзел у пахаванні прыняла рота ганаровай варты, развітальны слова сказаў кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення міністэрства абароны Аляксандр Гура, труну з целам мастака апускалі ў магілу пад гуку дзяржаўнага гімна і стрэлы.

«Сёння мы развітваемся з Міхаілам Савіцкім. Але мы не развітваемся з мастаком. Таму што надзеленым талентам людзям Бог даў магчымасць заставацца жывымі і пасля смерці, дзякуючы іх творам», — сказаў ля труны Рыгор Сітніца.

Савіцкі, Міхаіл Андрэевіч (18 лютага 1922 — 8 лістапада 2010 года) — савецкі і беларускі мастак. Народны мастак СССР (1978) і БССР (1972), дзейны член Расійскай Акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), першы, хто быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Указам Прэзідэнта Беларусі № 135 ад 1 сакавіка 2006 года Міхаілу Савіцкаму было нададзена званне «Герой Беларусі».

Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўна раскрыццё гістарычных і сучасных тэмаў («Песня», 1957; цыклы «Гераічная Беларусь», 1967, «Лічбы на сэрцы» (у аснову якога пакладзены ўспаміны і ўражанні аб бесчалавечнай жорсткасці ў нямецкіх канцлагерах), 1976; карціны «Партызанская мадонна», «Легенда пра бацьку Міная», «Дзеці вайны» і інш.) Гэтыя палотны — паніхіда загінулым героям і гімн патрыятызму савецкіх людзей.

Как вам новость?
Головоломки