Савет Бяспекі Беларусі разгледзіць праект новай рэдакцыі Канцэпцыі нацбяспекі

19.10.2010 15:08
Архив Редакция

Савет бяспекі Беларусі 19 кастрычніка плануе разгледзець праект новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы пасяджэнне Савета Бяспекі. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта адзін з найбольш значных для ўстойлівага развіцця краіны дакументаў.

«Ён замацоўвае сутнасць і змест шматграннай дзейнасці па забеспячэнні балансу інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, па іх абароне не толькі ад патэнцыйных, але і рэальных пагрозаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Папярэдняя рэдакцыя канцэпцыі, зацверджаная ў 2001 годзе, паводле слоў прэзідэнта Беларусі, дастаткова поўна вызначала напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі, перадае БелТА. Яна стварала метадалагічную аснову пабудовы і функцыянавання сістэмы нацыянальнай бяспекі, адзначыў беларускі лідар.

Аднак Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што змянілася геапалітычная рэальнасць і «адбываюцца ў свеце трансфармацыі, беспрэцэдэнтныя па маштабах і дынаміцы, прымушаюць па-новаму расстаўляць акцэнты». Менавіта гэта, па словах прэзідэнта, і абумовіла неабходнасць падрыхтоўкі новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

Как вам новость?
Головоломки