Савет Рэспублікі ўхваліў дакументы па АЭП

22.12.2010 14:44
Архив Редакция

Верхняя палата парламенту Беларусі 21 снежня ўхваліла 18 міжнародных дамоваў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы краін-удзельніц Мытнага саюза. Прадстаўляючы дадзеныя пагадненні дэпутацкаму корпусу, віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў адзначыў, што з утварэннем АЭП ствараецца рынак са свабодным рухам тавараў, капіталу, працоўнай сілы і паслуг.

Па словах намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, прававая база АЭП забяспечвае стварэнне спрыяльных умоваў для інвестыцый, правядзенне адзінай канкурэнтнай палітыкі, устанаўленне агульных правілаў у галіне рэгулявання дзейнасці натуральных манаполій, уніфікацыю практыкі прадстаўлення субсідый, адмова ад антыдэмпінгавых і іншых ахоўных мераў, гарманізацыю тэхнічных і рэгулючых стандартаў і рэгламентаў і іншых нетарыфных бар’ераў, спрашчэнне працоўнай міграцыі.

Пры гэтым пакет пагадненняў па фармаванні АЭП быў падрыхтаваны і падпісаны з улікам нормаў і правілаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), адзначыў Андрэй Кабякоў.

У цэлым жа, ухваленыя дэпутацкім корпусам пагадненні датычацца нафтавай і газавай сфер, эканомікі і фінансаў, інвестыцый і г.д. З больш поўным спісам прынятых дамоваў можна азнаёміцца тут.

Как вам новость?
Головоломки