Савет Рэспублікі ўхваліў новыя правілы прыватызацыі дзяржмаёмасці

01.07.2010 10:49
Архив Редакция

Члены Савета Рэспублікі 30 чэрвеня ўзвалілі шэраг законапраектаў, якія рэгулююць эканамічную сферу і накіраваныя на стварэнне спрыяльных умоваў па прыцягненні інвестыцыяў у Беларусь. Адным з ухваленых дакументаў стаўся праект закону аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і ўсталяванні эфектыўнага кантролю за гэтым працэсам.

Дадзеным законапраектам уносяцца змены і дапаўненні ў шэраг заканадаўчых актаў, у адпаведнасці з якімі пытанні прыватызацыі і пераўтварэння дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы рэгулююцца на канцэптуальна новым узроўні, расказалі ў Савеце Рэспублікі.

Законапраектам уводзяцца новыя прынцыпы прыватызацыі, замацоўваецца планаванне на сярэднетэрміновы перыяд прыватызацыйных працэсаў, у тым ліку пераўтварэнне дзяржпрадпрыемстваў ў ААТ. Пашыраецца пералік спосабаў прыватызацыі.

Савет Рэспублікі таксама ўхваліў яшчэ адзін законапраект ў галіне маёмасных адносін — «Аб аб’ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы».

Як расказала дырэктарка Фонду дзяржмаёмасці Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Наталля Жарнасек, найбольш істотнымі аб’ектамі прыватызацыі, як паказала практыка, з’яўляюцца прадпрыемствы як маёмасныя комплексы, перадае БелаПАН.

«Прыняцце дадзенага законапраекта дазволіць паменшыць бюджэтныя выдаткі на кіраванне дзяржуласнасцю», — лічыць Наталля Жарнасек.

Как вам новость?
Головоломки