Савет Рэспублікі ўхваліў змяненні ў Крымінальны кодэкс

10.12.2010 17:33
Архив Редакция

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 10 снежня ўхваліў праект закона "Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь". Прадстаўляў законапраект сенатарам намеснік генеральнага пракурора Андрэй Швед.

Згодна з законапраектам, суды атрымаюць пры пэўных абставінах права змякчаць пакаранне кіраўніку арганізаванай злачыннай групы ў межах санкцыі артыкула, па якой ён прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, калі здзейсненае групай злачынства не звязана з замахам на жыццё або здароўе чалавека, паведамляе БелаПАН.

Таксама яны змогуць ускладаць на асуджаных пры іх ўмоўна-датэрміновым вызваленні ад пакарання абавязак пакрыць прычыненую злачынствам шкоду на працягу тэрмiну пакарання, які застаўся неадбытым. На думку аўтараў дакументу, гэта павінна спрыяць пагашэнню шкоды ў больш кароткія тэрміны.

Законапраект прадугледжвае таксама рэгуляванне правядзення следчага эксперыменту і праверкі паказанняў на месцы, калі яны спалучаныя з уварваннем у жыллё або іншыя законныя ўладанні грамадзянаў. Таксама дакумент уключае скарачэнне для непаўналетніх асобаў максімальнага тэрміну пазбаўлення волі за асабліва цяжкія злачынствы, спалучаныя з наўмысным замахам на жыццё чалавека.

Как вам новость?
Головоломки