СБ гатовы падтрымаць рэформы Беларусі у сістэме фінансавай справаздачнасці

27.04.2010 14:35
Архив Редакция

Сусветны банк гатовы падтрымаць Беларусь у правядзенні рэформаў сістэмы фінансавай справаздачнасці. Пра гэта заявіў кіраўнік цэнтра Сусветнага банка па рэфармаванні фінансавай справаздачнасці Джон Хегарці 27 красавіка на семінары-прэзентацыі вынікаў праграмы аб выкананні стандартаў і кодэксаў у бухгалтарскім уліку і аўдыце.

«Мы адзначаем моцныя бакі сістэмы фінансавай справаздачнасці Беларусі і зацікаўлены прасоўваць палітыку рэформаў у гэтым сектары, гатовыя ў далейшым аказваць падтрымку вашай краіне ў гэтым кірунку», — сказаў эксперт. Па словах Джона Хегарці, у Беларусі па меры планавання свайго развіцця «ў будучыні неабходна прымаць да ўвагі магчымыя змены ў міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці».

«Ніхто не кажа, што існую мадэль у вашай краіне трэба цалкам адпрэчыць,на нашу думку, неабходна яе перагледзець і ўдасканаліць. Калі вы хочаце рухацца далей, павінны разумець, якія магчымыя змены будуць у міжнароднай сістэме фінансавай справаздачнасці», — цытуе БелТА слова спецыяліста Сусветнага банка.

Прэзентуючы даклад Сусветнага банка «аб выкананні стандартаў і кодэксаў у бухгалтарскім уліку і аўдыце ў Беларусі», Джон Хегарці адзначыў, што прадстаўлена ацэнка патрабаванняў і практыкі ў вобласці фінансавай справаздачнасці, бухгалтарскага ўліку і аўдыту ў фінансавым сектары і сектары прадпрыемстваў.

У якасці арыенціраў у дакладзе выкарыстоўваюцца міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці, стандарты аўдыту і заканадаўства Еўрапейскага саюза, а таксама міжнародны досвед і належная практыка ў вобласці рэгулявання фінансавай справаздачнасці, бухуліку і аўдыту для ацэнкі якасці фінансавай інфармацыі і прадстаўлення рэкамендацыяў у вобласці палітыкі.

У дакладзе падкрэсліваецца, што апошнія некалькі гадоў «вылучыліся ў Беларусі актыўнымі рэформамі: банкаўскі і страхавы сектары былі адкрыты для замежных фундатараў, працягваецца прыватызацыя, у рамках якой нядаўна быў прыняты план прыватызацыі і пераўтварэння дзяржпрадпрыемстваў у акцыянернае таварыства».

На думку эксперта Сусветнага банка, у Беларусі трэба працягваць удасканаленне законаў і ўстановаў, якія рэгулююць фінансавую справаздачнасць для таго, каб яна адпавядала зменлівым запатрабаванням рынку. Акрамя таго, неабходна ўмацаваць патэнцыял розных удзельнікаў працэсу фінансавай справаздачнасці па ўвядзенні міжнародных стандартаў, адзначае спецыяліст.

Как вам новость?
Головоломки