СБ вылучыць Беларусі грант на 5,5 млн. даляраў

15.05.2010 09:49
Архив Редакция

Сусветны банк вылучыць Беларусі грант у памеры 5,5 млн. даляраў на вывад са звароту ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Рачэўскі.

Па словах Аляксандра Рачэўскага, Беларусь правяла перамовы з дэлегацыяй Сусветнага банка, з Вашынгтону. «Гаворка ішла пра супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы, у тым ліку пра падпісанне грантавай дамовы на ліквідацыю ўстойлівых арганічных забруджвальнікаў», — распавёў прадстаўнік міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Плануецца, што гэтыя грошы будуць накіраваны на ліквідацыю Слонімскага пахавання непрыдатных пестыцыдаў, якія ўтрымоўваюць устойлівыя арганічныя забруджвальнікі. Акрамя таго, за сродкі Сусветнага банка з беларускіх прадпрыемстваў будзе вывезена каля 800 тон абсталявання, якое змяшчае ўстойлівыя арганічныя забруджвальнікі, перадае БелТА.
Аляксандр Рачэўскі адзначыў, што з Сусветным банкам таксама вядуцца перамовы пра вылучэнне Беларусі крэдыту ў памеры 42,5 млн. даляраў. «Гэтыя сродкі неабходныя для стварэння сістэмы ўтылізацыі адкідаў у Горадні. Тут плануецца пабудаваць сучасны завод па механічным сартаванні камунальных адкідаў», — дадаў прадстаўнік міністэрства.

Как вам новость?
Головоломки