Сбербанк РФ: аднаўленне эканомікі Беларусі залежыць ад ЕС

11.03.2010 12:58
Архив Редакция

Цэнтр макраэканамічных даследаванняў Сбербанка РФ падрыхтаваў агляд па ўплыве эканамічнага крызісу ў Расіі на бліжэйшых суседзяў РФ. “Эканоміка краін СНД не моцна залежыць ад Расіі. Уплыў краіны на выхад з крызісу большасці краін СНД таксама носіць другасны характар. Аднаўленне эканомікі Беларусі вызначыць сітуацыя ў Еўрасаюзе”, — гаворыцца ў аглядзе.

“Традыцыйна лічылася, што існуе вельмі моцная сувязь паміж Расіяй і СНД, першым чынам па гандлёвых плынях, — распавяла галоўны эканаміст Сбербанка РФ Ксенія Юдаева. — Але за апошнія дзесяць гадоў доля Расіі ў экспарце чатырох з сямі краін СНД прыкметна скарацілася“.

Па словах спецыяліста, больш іншых ад гэтага гандлю залежыць Беларусь, траціна экспарту якой цяпер ідзе ў Расію, але дзесяць гадоў таму гэтая доля складала 50%. “Па дадзеных ААН, Малдавія ў 2000 годзе адпраўляла ў Расію 45% экспарту, у 2008 — 20%, Казахстан — 20% і 9% адпаведна. Доля Арменіі і Ўкраіны не зменшылася, але і не вырасла (каля 15% і 23% адпаведна)“, — цытуюць “Ведомости” словы Ксеніі Юдаевай.

“Беларусь, якае перапрацоўвае расійскую нафту, паўгода працавала на склад, але да студзеня 2010 года запасы гатовай прадукцыі ўсё яшчэ былі ў 1,5 разы вышэй за дакрызісныя — 75% ад сярэднямесячнага звароту (супраць 85% у студзені 2009), — кажа эканаміст. — Украіна, як і Казахстан, перажыла банкаўскі крызіс, узмоцнены падзеннем попыту і коштаў на металы. Канфлікт у галінах улады таксама спрыяў таму, што Украіна ўвайшла ў лік краін, якія найбольш моцна пацярпелі ад крызісу“.

Спецыяліст Сбербанка РФ таксама адзначыла, што Расія застаецца найбуйнейшым працадаўцам: па дадзеных Міжнароднай арганізацыі працы, да 60% усіх мігрантаў Беларусі, Арменіі, Украіны накіроўваюцца ў Расію, 85% усіх якія мігруюць з Кіргізіі, з Малдавіі — 40%. «Вядома, акрамя гандлёвых ёсць яшчэ фінансавыя сувязі, працоўная міграцыя, але з-за істотнага зніжэння ў гандлі відавочна, што Расія губляе ролю вядучага партнёра, хоць яшчэ і застаецца такім», — распавяла Ксенія Юдаева.

Сбербанк РФ: Расія сталася для краін СНД галоўнай крыніцай фінансавай дапамогі ў крызіс

Эканаміст падкрэсліла, што Расія вылучыла краінам СНД сродкаў на суму ў дзесяць мільярдаў даляраў. “Гэта ўдвая больш, чым МВФ, ЕБРР і Сусветны банк, разам узятыя, калі не лічыць крэдытаў Украіне ад МВФ і Кітая ў 11 млрд. і чатыры мільярда даляраў адпаведна. Гэта вельмі станоўчы факт“, — лічыць Ксенія Юдаева, дадаўшы пры гэтым, што Расіі варта мець больш выразную палітыку на прасторы СНД.

«Задача — застацца вядучай краінай рэгіёна, а не транзітам паміж Кітаем і Еўропай. У Мытным саюзе Расіі, Беларусі і Казахстана апошні стане выдатнай альтэрнатывай для тых, хто арыентаваны на збыт у Расію. Туды будуць перанесены вытворчасці, калі Расія не палепшыць інвестыцыйны клімат», — падкрэслівае спецыяліст Сбербанка РФ.

У сваю чаргу, начальнік аналітычнага аддзела BNP Paribas Юлія Цяпляева лічыць, што калі Расія прэтэндуе на статут рэгіянальнага лідара, фінансавая дапамога з’яўляецца непазбежным абавязкам.

Тым часам, як лічыць эксперт з HSBC Аляксандр Марозаў, працэс зніжэння ролі Расіі з’яўляецца “натуральнай дэзінтэграцыяй некалі адзінага цэлага і пошукам новага балансу з мацнейшымі партнёрамі — ЕС і Азіяй”.

“Падарвалі ўплыў і розныя малочныя і газавыя войны. Для шматлікіх краін СНД Расія застаецца найбуйнейшым рынкам збыту і пастаўшчыком. Па дадзеных ААН, доля расійскага імпарту складае 60% усяго імпарту Беларусі, 36% — Казахстана, 40% — Кыргызтана, 25% — Арменіі“, — падкрэсліў эксперт.
 

Как вам новость?
Головоломки