Сбербанк РФ баіцца страціць свае беларускія актывы

31.05.2011 14:49
Архив Редакция

Калі ў Беларусі будзе і далей пагаршацца эканамічная сітуацыя, існуе пагроза абясцэньвання некаторых актываў Сбербанка Расіі. Аб гэтым банк паведаміў у сваёй справаздачы за першы квартал 2011 года, апублікаванай 31 траўня. "Дакладна ацаніць указаны ўплыў на фінансавыя вынікі Групы (Сбербанка Расіі і яго даччыных кампаній — Тэлеграф) не ўяўляецца магчымым", — зазначана ў дакуменце.

Аўтары справаздачнасці адзначаюць, што пагаршэнне макраэканамічнай сітуацыі пачалося ў Беларусі ў сакавіку і суправаджаецца «значным абясцэньваннем нацыянальнай валюты, высокай інфляцыяй, вялікім адмоўным сальда гандлёвага балансу». «Павелічэнне колькасці аперацый зняцця грошай з банкаўскіх рахункаў спрыяе ўзнікненню дэфіцыту ліквіднасці ў банкаўскім сектары», — гаворыцца ў дакуменце.

Там адзначаецца, што адміністрацыя Сбербанка пастаянна адсочвае развіццё сітуацыі. Сбербанк РФ валодае 97,91% акцый беларускага «БПС-банка».

Как вам новость?